Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў
Дата нараджэння 3 студзеня 1835(1835-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1902(1902-03-21) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, настаўнік, пісьменнік
Месца працы
Альма-матар

Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў (нар. 3 студзеня 1835, в. Асінаўка, Віцебскі павет, Віцебская губерня (зараз Віцебскі раён) — 21 сакавіка 1902) — беларускі і расійскі педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 года выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах.

З 1857 года ў Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—1862 гадах у Смольным інстытуце, з 1865 года на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 года дырэктар Кубанскай, з 1878 года — Закаўказскай семінарый. З 1883 года інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888—1891 гадах рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1-6, 1864—1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Минаева, В. Д. Д. Семёнов — основоположник географии и отчизноведения в начальной школе / В. Д. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 1997. — № 2. — С. 12-16.
  • Семёнов Д. Д. // Витебская Александровская гимназия (1808—1918) / А. Подлипский. — Витебск : Областная типография, 1994. — С. 37.
  • Шаруха, І. Паплечнік К. Ушынскага / І. Шаруха // Аршанская газета. — 1996. — 7 мая. — С. 2.