Дзмітрый Дзяцько
Дзяцько (Дзядзько) Дзмітрый (год нараджэння невядомы — памёр каля 1349) — галіцкі ваявода і шляхетны баярын у кіраванне Юрыя ІІ Баляслава і Дзмітрыя-Любарта. Абапіраючыся на падтрымку літоўскага князя Любарта, Дзяцько ў 1340-х гадах узначальваў баярскі ўрад Галіцкага княства. Праводзіў умелую палітыку, абараняючы княства ад нападаў Венгрыі, Польшчы і татараў. Меў званне «правізара або кіраўніка Рускай зямлі». У кіраванне Дзяцька Галіцкае княства захоўвала незалежнасць. У 1340—1349 гадах, калі са смерцю Уладзіміра Львовіча загас род Раманавічаў, ваявода Дзмітрый Дзяцько кіраваў Львовам як намеснік валынскага князя Дзмітрыя-Любарта з Гедзімінавічаў.
Пасля яго смерці польскі кароль Казімір III, заручыўшыся нейтралітэтам татараў, у 1349 годзе захапіў Галіцкае княства.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.-Луцьк: Вежа, 2000.
- Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Архівавана 10 красавіка 2009.