Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Друцкі-Зубравіцкі)
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі
Дата нараджэння: 1400
Месца нараджэння:
Дата смерці: не раней за 1444
Бацька: Сямён Дзмітрыевіч
Дзеці: Марына Дзмітрыеўна[d]

Дзмітрый Сямёнавіч «Сякіра», князь Зубравіцкі з роду Друцкіх, Мітка Сякіра, Дзмітрый Друцкі-Зубравіцкі (Митко Семенович, Митко Зубревицки, Митко Секира, dux Mithko filius Syemoni ducis Druschnensis) — староста асцёрскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын князя друцкага Сямёна Дзмітрыевіча. У Друцкім княстве меў удзел з цэнтрам у Зубравічах на рацэ Ульянаўцы. Ад вял.кн. Вітаўта трымаў вялікую Асцёрскую воласць на левабярэжжы Дняпра ў Кіеўскай зямлі.[1]

Крыніцамі згадваецца з 1425 года, калі кароль Уладзіслаў Ягайла даў яму 60 грыўняў на перамышльскіх і драгабыцкіх саляных капальнях і львоўскім мыце. У 1427 годзе атрымаў таксама ад караля маёнткі Хлопы[uk], Вангерчэ[uk], Какаловічэ, Камарна, Літэўчыцэ[uk] ў Градоцкім і Кліцка[uk] ў Шчырэцкім паветах, агулам на 300 грыўняў.[1]

Паводле Хронікі Быхаўца, адыграў значную ролю ў канфлікце паміж вял. кн. Свідрыгайлам і кар. Уладзіславам Ягайлам. На баку вял.кн. Свідрыгайлы браў удзел у феадальнай вайне, у бітве пад Ашмянамі (1432) разам з братам кн. Васілём Красным трапіў у палон да вял.кн. Жыгімонта. Урэшце прызнаў уладу вял.кн. Жыгімонта.[1]

У 7-м індыкце (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) склаў тастамет на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні кн. Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[1]

Памёр на пачатку валадарства вял.кн. Казіміра.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — кн. Соф’я, пэўна не вядомага паходжання. Паводле Хронікі Быхаўца, Соф’я была пляменніцай («братанкай») Ягайлы і Свідрыгайлы — дачкой кн. Жэдзівіда, і ёй належала спадчыннае права на Падольскую зямлю, з-за якой і адбыўся канфлікт паміж Польшчай і ВКЛ. Аднак, Жэдзівіда сярод сыноў вял.кн. Альгерда крыніцы, апроч гэтага месца Хронікі Быхаўца, не ведаюць. На думку Ю. Вольфа, Соф’я магла быць дачкой або ўнучкай кагосьці з Карыятавічаў.[1]

Меў дачку Марыну, жонку кн. Сямёна Трабскага.[2]

Ёсць думка, што мог мець яшчэ дачок, праз якіх часткі Друцкага княства трапілі да князёў Мошкаўскіх і іншых.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
  2. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 58.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — S. 57—58.