Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Кавалёнак)
Футбол
Дзмітрый Кавалёнак
Поўнае імя Дзмітрый Юр'евіч Кавалёнак
Нарадзіўся 3 лістапада 1977(1977-11-03)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Сцяг Беларусі Змена (Мінск) 15 (2)
1997 Сцяг Швейцарыі Сервет (Жэнева) 0 (0)
1998—2000 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 8 (0)
1998—1999   Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 25 (18)
2000   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 11 (2)
2001—2004 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 104 (28)
2005 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2005—2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 34 (13)
2007—2012 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 133 (36)
2013 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 13 (3)
2013 Сцяг Беларусі Ліда 15 (12)
2014—2017 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 55 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2017.

Дзмітрый Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёмана», з 68 галамі з’яўляецца яго найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.

У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. З’яўляецца рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі. У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».

У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезону забіў 12 галоў.

У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба[2][3]. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.

Па заканчэнні сезону 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матчу. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1994/95 Д3 Змена Сцяг Беларусі 12 1
1995 Д3 Змена Сцяг Беларусі 3 1
1998 Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 0 0
1999 Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 25 18
2000 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 8 0
2000 Д3 Дынама-2 Сцяг Беларусі 11 2
2001 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 22 6
2002 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 11
2003 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 30 6
2004 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 29 5
2005 (1) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 8 0
2005 (2) Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 12 6
2006 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 22 7
2007 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 14 2
2008 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 28 10
2009 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 25 5
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 21 12
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 22 4
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 3
2013 (1) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 13 3
2013 (2) Д2 Ліда Сцяг Беларусі 15 12
2014 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 24 3
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 15 1
2016 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 11 0
2017 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 5 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]