Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
1983/1991 — 1993
Папярэднік: Сяргей Кабяк /
першы ў РБ
Пераемнік: Сямён Домаш
 
Партыя: КПБ(б)-КПСС
Нараджэнне: 28 верасня 1932(1932-09-28)
в. Стайкі, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Смерць: 20 верасня 1993(1993-09-20) (60 гадоў)
Гродна, Беларусь
Дзеці: сын Сяргей, інш.
 
Узнагароды:

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі, цяпер Баранавіцкі раён — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям'і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым меліяратарам.

Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 (пасля ад'езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.

Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман».

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

У нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]