Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч
Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археограф, архівіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДУ ў 1990 годзе. 3 1988 года працаваў археолагам у вытворчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1992 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У 1992—2004 гадах — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, з 2004 года загадчык аддзелу публікацыі дакументаў.
Даследуе гісторыю і культуру гарадоў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбургскага права, дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генеалогіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[1].
Працы[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградскай шляхты» (Мінск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Мінск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Мінск, 2000).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яцкевіч Дзмітрый Лявонцьевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 788. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.