Дзмітрый Мікалаевіч Андрыеўскі
Дзмітрый Мікалаевіч Андрыеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1904 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1983 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1964) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Дзмітрый Мікалаевіч Андрыеўскі (3 лістапада 1904, Пагар, Бранская вобласць, Расія — 1983) — хімік. Доктар хімічных навук (1964), кандыдат хімічных навук (1937), прафесар (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Другі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аналітычнае аддзяленне, 1930).
Працаваў у навуковых установых г. Масквы, з 1939 — у вышэйшых навучальных установах г. Грозны, г. Чапаеўск, Куйбышаўскім політэхнічным інстытуце (1959—1966, загадчык кафедры тэхналогіі арганічнага сінтэзу, сінтэтычнага каўчуку і пластмас), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1966, загадчык кафедры нафтахіміі, з 1973 — прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хімічнай тэхналогіі, з 1974 — професар-кансультант лабараторыі тэрмадынамікі нафтахімічнага сінтэзу).
Навуковыя інтарэсы: нафтахімічны сінтэз і тэрмадынаміка арганічных рэчываў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование термохимических превращений некоторых галогеналканов : автореферат диссертации … доктора химических наук / Д. Н. Андреевский. — Москва, 1964.
- Лаки и краски / Д. Н. Андриевский. — Куйбышев, 1958.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Андрыеўскі Дзмітрый Мікалаевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 579. — 656 с.: іл., карты.
- Андреевский Дмитрий Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 12—13.