Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш
| Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
3 чэрвеня 2000[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 177 см[2] | ||||||||||||||||||
| Вага | 71 кг[3] | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 91 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Дзмітрый Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе.
У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсеналу»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 мая 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У чэрвені стаў іграком «Арсенала» на трывалай аснове. У далейшым працягваў рэгулярна выхадзіць на поле, пераважна на замену.
У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[7]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што нападнік працягне выступаць за дзяржынскі клуб у новым сезоне, нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2018 | дубль | БАТЭ | 18 | 4 | |
| 2019 | дубль | БАТЭ | 28 | 15 | |
| 2020 | Д2 | Арсенал | 23 | 4 | |
| 2021 | Д2 | Арсенал | 30 | 8 | |
| 2022 | Д1 | Арсенал | 21 | 2 | |
| 2023 | Д2 | Арсенал | 18 | 7 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_matyash/
- ↑ а б http://fcvolna-pinsk.by/player/dmitrij-matyash/
- ↑ https://www.teams.by/-/player-157747/
- ↑ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав "Руха" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022.
- ↑ "Арсенал" продлил аренду Матяша и близок к заключению контрактов с вратарем "Шахтера" и хавбеком БАТЭ (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Матяш и Мялковский продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Матяш, несмотря на армию, будет выступать за дзержинский "Арсенал" (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.