Дзмітрый Мікалаевіч Таўкачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Таўкачоў
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Таўкачоў
Нарадзіўся 12 лютага 1986(1986-02-12)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Кронан
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2006 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 2 (0)
2007 Беларусь Камунальнік (Слонім) 25 (0)
2008 Беларусь ДБК-Гомель 29 (2)
2009—2012 Беларусь Рудзенск 84 (8)
2012 Беларусь Слуцк 11 (0)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (0)
2013—2017 Беларусь Хімік (Светлагорск) 92 (3)
2018—2019 Беларусь Клецк 22 (0)
2020— Беларусь Кронан (Стоўбцы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2020.

Дзмітрый Таўкачоў (нар. 12 лютага 1986) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, праз два гады далучыўся да «Дарыды». У 2007 годзе гуляў у Першай лізе за слонімскі «Камунальнік», на наступны год разам з гомельскім ДБК выйграў Другую лігу. У 2009 годзе другі раз запар атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне, на гэты раз у складзе «Рудзенска». Пасля выступаць за гэты клуб і ў Першай лізе да жніўня 2012 года, калі перайшоў у «Слуцк».

Сезон 2013 пачаў у рэчыцкім «Ведрычы-97», а пазней перабраўся ў светлагорскі «Хімік», дзе правёў чатыры з паловай гады. На сезон 2018 быў заяўлены ў Другую лігу ў складзе «Узды», але так і не згуляў за яе і пазней далучыўся да «Клецка», дзе гуляў да канца 2019 года, пасля чаго каманда спыніла выступы ў Другой лізе.

У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана»[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]