Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч
Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 снежня 1983[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 7 снежня 1983, Салігорск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Слуцк».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ, пасля доўгі час быў футбалістам мінскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 у браму «Віцебска», тым самым выратаваўшы мінскі клуб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасля гуляў за «Белшыну» і «Мінск».
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў адным з лідараў жодзінскага клуба, замацаваўшыся на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выступаў як цэнтральны паўабаронца). У пачатку 2013 года стаў таксама капітанам каманды, і ў сезоне 2013 правёў усе 32 матчы клуба ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым іграком асновы і ў 2014 годзе, але з-за траўмы не гуляў у верасні 2014 года.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[3]. У сезоне 2015 з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Слуцка»[5], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сезон 2017 таксама пачынаў у аснове, але пазней стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[6].
У студзені 2018 года стаў іграком «Белшыны»[7], а ў студзені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[8]. У першай палове сезона 2019 быў іграком стартавага складу, са жніўня страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[9].
У кастрычніку 2020 года пакінуў «Смалявічы» і завяршыў прафесійную кар’еру[10]. З ліпеня 2021 года ў якасці аматара стаў выступаць за слуцкі «Спартак» у Другой лізе (у 2023 годзе клуб змяніў назву на «Шанхай»).
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за зборную Беларусі (другая зборная).
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Аляксандра Бразевіча ў «Слуцку»[11]. Застаўся ў штабе і пасля таго, як у жніўні 2022 года Бразевіча замяніў Аляксандр Гурыновіч. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[12].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Стрыечны брат Дзмітрыя, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2008
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | дубль | Шахцёр | ![]() |
25 | 0 |
2002 | дубль | Шахцёр | ![]() |
25 | 1 |
2003 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
8 | 1 |
2004 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
17 | 1 |
2005 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
16 | 0 |
2006 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
25 | 1 |
2007 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
23 | 1 |
2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
30 | 0 |
2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() |
26 | 2 |
2010 | Д1 | Белшына | ![]() |
31 | 2 |
2011 | Д1 | Мінск | ![]() |
32 | 1 |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
25 | 0 |
2013 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
32 | 4 |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
27 | 1 |
2015 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
17 | 1 |
2016 | Д1 | Слуцк | ![]() |
26 | 1 |
2017 | Д1 | Слуцк | ![]() |
14 | 0 |
2018 | Д2 | Белшына | ![]() |
23 | 1 |
2019 | Д2 | Смалявічы | ![]() |
16 | 0 |
2020 | Д1 | Смалявічы | ![]() |
17 | 1 |
2021 (2) | Д3 | Спартак | ![]() |
6 | 0 |
2022 | Д3 | Спартак | ![]() |
5 | 0 |
2023 | Д3 | Шанхай | ![]() |
1 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Shchegrikovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_schegrikovich/
- ↑ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" не стал продлевать контракт с Дмитрием Щегриковичем (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре (руск.). football.by (26 студзеня 2016). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Руслан Копанцов и Дмитрий Щегрикович снова стали футболистами "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (26 студзеня 2018). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды "Смолевичей" (руск.). football.by (12 студзеня 2019). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Щегрикович завершил карьеру игрока (руск.). football.by (6 кастрычніка 2020). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" возглавил Бразевич. Кончиц уволен (руск.). football.by (6 кастрычніка 2020). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Александр Гуринович продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Смалявічы
- Футбольныя трэнеры Беларусі