Дзмітрый Леанідавіч Мірончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Мірончык)
Дзмітрый Леанідавіч Мірончык
Нараджэнне 1976
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976, Беразіно) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіне. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі, а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.

22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя[1].

31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве[2].

Зноскі

  1. president.gov.by
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 01.09.2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]