Дзмітрый Міхайлавіч
Выгляд
| Дзмітрый Міхайлавіч | |
|---|---|
| Смерць | не раней за 1374 |
| Род | Друцкія[1] |
| Бацька | Міхаіл Міхайлавіч[2] |
| Маці | Сафія[d][3] |
| Дзеці | Сямён Дзмітрыевіч[1], Аляксандра Дзмітрыеўна[d][4] і Іван Дзмітрыевіч Кіндыр[d][1] |
Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.
З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча.
Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае Княства Уладзімірскае і Вялікае Княства Маскоўскае.[5]
У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» (reges ... de Odriske) у паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[5]
Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.
Зноскі
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 56.
- ↑ Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII — начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики — ИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 56. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 57.
- ↑ а б Кузьмин 2007, с. 57.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.