Дзмітрый Міхайлавіч Айдаў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Міхайлавіч Айдаў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 красавіка 1982[1] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Айдаў (нар. 10 красавіка 1982, Горкі, РСФСР) — расійскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнай школы «Сормавіч» з роднага Ніжняга Ноўгарада, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Электроніка» (які пазней змяніў назву на «Волга»), з якім прайшоў шлях ад аматарскага чэмпіянату да Першага дывізіёна. У 2010 годзе перайшоў у іншы ніжагародскі клуб — «Ніжні Ноўгарад», але ў 2012 годзе, пасля аб’яднання клубаў, зноў апыныўся ў «Волзе», у складзе якой дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.
У 2013 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якому па выніках сезону 2013/14 дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён пасля васьмігадовага перапынку. У сезоне 2014/15 выступаў у ФНЛ за махачкалінскі «Анжы», а ў чэрвені 2015 года стаў іграком тульскага «Арсенала». Гэты клуб стаў трэцім запар, якому абаронца дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2016/17 страціў месца ў асноўным складзе «Арсенала» і быў пераведзены ў моладзевую каманду.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду беларускаму клубу «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У чэрвені 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў беларускую каманду[3], аднак у ліпені зноў далучыўся да «Гомеля» да канца сезону[4]. У пачатку 2018 года стаў капітанам беларускай каманды. У чэрвені 2018 года пакінуў «Гомель»[5].
У 2019—2020 гадах выступаў на аматарскім узроўні за ніжагародскі «Лакаматыў-НН».
У жніўні 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ па справе аб дагаварных матчах[6], а ў лістападзе 2020 года быў пажыццёва адхілены ФІФА ад любой футбольнай дзейнасці па ўсім свеце[7].
Зноскі
- ↑ Dmitri Aydov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" арендовал у тульского "Арсенала" 34-летнего защитника Айдова
- ↑ Дмитрий Айдов покинул "Гомель"
- ↑ Дмитрий Айдов вернулся в "Гомель"
- ↑ Дмитрий Айдов покинул "Гомель"
- ↑ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Новости. Гол Брессана не спас Архівавана 9 ліпеня 2021.
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Лакаматыў Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Арсенал Тула
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007)