Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі
Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі
Князь Уладзімір Андрэевіч і Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі ў засадзе. Ліцавы летапісны збор
Безудзельны князь
 
Дзейнасць палкаводзец
Нараджэнне невядома
Смерць пасля 1389
Род Гедзімінавічы ці Рурыкавічы
Жонка 1-я: N
2-я: Ганна
Дзеці Ад 1-га шлюбу:
* Барыс Валынскі
* Давыд Вараны
Ад 2-га шлюбу:
* Васіль
 
Ваенная служба
Прыналежнасць Вялікае Княства Маскоўскае, Вялікае Княства Уладзімірскае
Род войскаў пяхота, конніца
Званне ваявода
Бітвы

Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі (да 1356 — каля 1389) — князь, адзін з бліжэйшых баяр вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага князя Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—1368). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і Вялікага Княства Літоўскага (1379). У Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе разам з князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным падком, які дзякуючы вытрымцы і ваеннаму майстэрству Баброк-Валынскі своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рускага войска.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]