Перайсці да зместу

Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы
Нараджэнне 15 кастрычніка 1299
Смерць 15 верасня 1326 (26 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Міхаіл Яраславіч
Маці Ганна Дзмітрыеўна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы (12981326) — князь цвярскі (1318—1326) і вялікі князь уладзімірскі (1322—1326).

Сын цвярскога князя Міхаіла Яраславіча і растоўскай княжны Ганны Дзмітрыеўны.

Удзельнічаў у барацьбе бацькі супраць вялікага князя маскоўскага Юрыя Данілавіча. Калі ў 1311 годзе памёр бяздзетным гарадзецкі князь Міхаіл Андрэевіч, Арда санкцыянавала заняцце стальца маскоўскімі Данілавічамі і ў Ніжнім Ноўгарадзе пачаў княжыць Барыс, 12-гадовы Дзмітрый пайшоў на Ніжні Ноўгарад, але быў спынены ва Уладзіміры мітрапалітам Пятром. У 1314 годзе падчас ад’езду бацькі ў Арду Дзмітрый камандаваў цвярскім войскам, якое выйшла на бераг Волгі супраць наўгародцаў, прыхільнікаў Юрыя.

У 1321 годзе Дзмітрый Міхайлавіч прызнаў Юрыя вялікім князем і аддаў яму цвярскую даніну (2000 рублёў), але той не перадаў яе хану, а пусціў у абарот у Ноўгарадзе. Тады Дзмітрый паехаў у Арду да Узбек-хана і абвінаваціў Юрыя ва ўтойванні часткі прызначанай татарам даніны. Раззлаваны Узбек-хан выдаў Дзмітрыю ярлык на вялікае княжанне.

Юрый застаўся ў Ноўгарадзе. У 1324 годзе да яго прыехаў пасол хана Ахмыл і пераканаў паехаць у Арду. Праз некаторы час туды ж прыехаў і Дзмітрый. Сустрэўшы там вінаватага ў смерці свайго бацькі, 21 лістапада 1325 года, напярэдадні гадавіны гібелі Міхала Яраславіча, ён засек Юрыя і стаў чакаць ханскага суда, але меў усё ж надзею на ханскую міласць.

Але хан Узбек моцна раззлаваўся на самаўпраўства. Юрый быў яго зяцем, і прыхільнікі Масквы казалі, што трэба адпомсціць за смерць сваяка. Яны казалі, што прабачэнне забойцы можа быць расцэнена як мяккасць з боку хана.

Урэшце хан прыняў рашэнне пакараць смерцю маладога князя. У народзе[крыніца?] за свой дзёрзкі ўчынак, за палкую любоў да бацькі і народа[крыніца?] ён атрымаў мянушку Грозныя Вочы.

У 1320 годзе Дзмітрый Міхайлавіч ажаніўся з Марыяй (1305—1349), дачкой вялікага князя літоўскага Гедзіміна. Пасля гібелі Дзмітрыя ў Ардзе жонка яго, паводле некаторых крыніц, не здолела перанесці гора і неўзабаве памерла. Аднак, паводле Ліцавога летапіснага зводу яна памерла ў 1348 годзе. Паводле іншых крыніц, у 1326 годзе Марыя Гедзімінаўна пастрыглася ў манахіні.

У шлюбе было двое сыноў:

  • Канстанцін, памёр у дзяцінстве каля 1325
  • сын, памёр у маленстве