Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 15 снежня 1981(1981-12-15) (42 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 15 снежня 1981, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, інжынер-будаўнік; магістратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, магістр тэхнічных навук.

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці – дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы будаўнiк», Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]