Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак
Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак | ||
| ||
---|---|---|
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Чорны | |
Пераемнік | Руслан Пархамовіч | |
Адукацыя |
| |
Дзейнасць | архітэктар, міністр | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 1973 | |
Жонка | жанаты | |
Дзеці | сын і дачка | |
Узнагароды |
Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак (нар. 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2018—2020).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся і вырас у Мінску[1]. Скончыў ў 1996 годзе будаўнічы факультэт БНТУ. У 1996—2004 гадах — інжынер, майстар па будаўніцтве, вытворца работ, начальнік вытворчага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 Мінскага арэнднага прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання «Мінскжылбуд» (у 2001 годзе ператворана ў ААТ «МАПІД»). З 2004 па 2006 год быў галоўным спецыялістам КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама», затым намеснікам дырэктара па будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама».
У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 2006—2011 гадах — галоўны інжынер — першы намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама». З 2011 года з’яўляўся дырэктарам прадпрыемства.
18 жніўня 2018 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1]. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года, пасля стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2010) за ўзвядзенне комплекса «Мінск-Арэна»[2].
- Званне «Будаўнік года»[1].
- Званне «Мінчанін года» (2015)[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак у Вікіцытатніку |
---|
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі» (Беларусь)
- Асобы
- Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Будаўнікі Беларусі
- Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта