Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі
| Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі | |
|---|---|
| руск.: Дмитрий Михайлович Пожарский | |
| | |
| | |
| Нараджэнне |
мерк. 1 лістапада 1577[1]
|
| Смерць |
20 (30) красавіка 1642[1] (64 гады) |
| Месца пахавання | |
| Род | Пажарскія[d] |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Дмитрий Михайлович Пожарский |
| Бацька | Q138546596? |
| Маці | Maria Feodorovna Pozharskaya[d] |
| Жонка | Q138546657? і Феадора Андрэеўна Галіцына[d] |
| Дзеці | Pyotr Pozharsky[d], Fyodor Pozharsky[d], Ivan Pozharsky[d], Q125992891?, Q138546602? і Q138546643? |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Праваслаўная царква |
| Званне | ваявода |
| Камандаваў | First peoples opolchenie[d] і Q4128011? |
| Бітвы | |
Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі (руск.: Дми́трий Миха́йлович Пожа́рский; мерк. 1 лістапада 1577[1], невядома — 20 (30) красавіка 1642[1], Масква) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, баярын (1613).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1598 года страпчы і член Земскага сабора. З 1602 года стольнік пры двары Барыса Гадунова. Удзельнік задушэння Балотнікава паўстання 1606—07 гадоў. У 1606—10 гадах прыхільнік Васіля Шуйскага ў яго барацьбе з Ілжэдзмітрыем II. У пачатку 1610 года ваявода ў Зарайску. Разам з Кузьмой Мініным стаў арганізатарам і кіраўніком Народнага апалчэння 1612, якое вызваліла Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. У канцы 1612 — пачатку 1613 года Пажарскі (разам з Дз.Ц.Трубяцкім) узначальваў часовы ўрад. У 1615 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі супраць А.Лісоўскага, удзельнічаў у адбіцці войск Рэчы Паспалітай на чале з Уладзіславам IV (1618). У 1628—30 гадах ваявода ў Ноўгарадзе, у 1633—34 гадах — 2-гі ваявода расійскай рэзервовай групы войск у Мажайску. Узначальваў шэраг прыказаў. К.Мініну і Пажарскаму пастаўлены помнік у Маскве на Краснай плошчы (1804—18, скульптар Іван Мартас) і ў Ніжнім Ноўгарадзе (1826, скульптар А.І.Мельнікаў).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Зинько М. А. ПОЖАРСКИЙ ДМИТРИЙ МИХАЙЛОВИЧ // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. — Т. 26. — С. 577.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пажарскі Дзмітрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).