Дзмітрый Пятровіч Плакс (геолаг)
| Дзмітрый Пятровіч Плакс | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1977 (49 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | палеантолаг, стратыграф, паэт |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук () |
| Альма-матар | |
Дзмітрый Пятровіч Плакс (Плакса; нар. 26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі палеантолаг і стратыграф. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў» (2002), аспірантуру Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі (2005).
Працаваў у 2005—2010 гадах у Інстытуце геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі. З 2010 года дацэнт кафедры «Горныя работы» факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: стратыграфія, палеазойскія ніжэйшыя пазваночныя (рыбы і бяссківічныя). Спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх асадкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. У асноўным даследуе сілурыйскую, дэвонскую і раннекаменнавугальную іхтыяфаўну Беларусі і сумежных рэгіёнаў і яе стратыграфічнае значэнне.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рэшткi агнат i рыб з гарадоцкага гарызонту эйфельскага яруса Беларусi / Д. П. Плакс // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5, Хімія. Біялогія. Навукі аб Зямлі. — 2017. ― № 1. ― С. 96-101.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плакса Дмитрий Петрович // Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 184.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- scientby.nlb.by Архівавана 21 сакавіка 2025.
- bntu.by
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута
- Выкладчыкі факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ
- Кандыдаты геолага-мінералагічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Палеантолагі Беларусі