Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Клімовіч
Źmicier Klimovič 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч
Нарадзіўся 9 лютага 1984(1984-02-09)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 25 (0)
2004   Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 3 (2)
2007—2009 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 76 (6)
2010—2011 Сцяг Беларусі Мінск 52 (3)
2012 Сцяг Беларусі Гомель 28 (0)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 24 (0)
2014 Сцяг Малдовы Зімбру (Кішынёў) 18 (1)
2015—2016 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 38 (4)
2016—2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 28 (2)
2017—2018 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (0)
2019— Сцяг Беларусі Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8].

У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 21 3
2003 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 10 0
2004 (1) дубль БАТЭ Сцяг Беларусі 8 1
2004 (2) Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 3 2
2005 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 8 0
2006 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 7 0
2007 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 23 2
2008 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 30 1
2009 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 23 3
2010 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 33 2
2011 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 19 1
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 28 0
2013 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 24 0
2013/14 (2) Д1 Зімбру Сцяг Малдовы 11 1
2014/15 (1) Д1 Зімбру Сцяг Малдовы 7 0
2015 Д1 Граніт Сцяг Беларусі 23 2
2016 (1) Д1 Граніт Сцяг Беларусі 15 2
2016 (2) Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 13 1
2017 (1) Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 15 1
2017 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 10 0
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 27 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]