Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1735[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (16) красавіка 1822
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Grigori Kirillovich Levitzky[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Аляксей Пятровіч Антропаў і Grigori Kirillovich Levitzky[d]
Уплыў на Уладзімір Лукіч Баравікоўскі і Lavrenty Kalinovsky[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі (1735[1][2][…], Кіеў, Кіеўская губерня4 (16) красавіка 1822, Санкт-Пецярбург) — расійскі мастак-жывапісец ўкраінскага паходжання, майстар параднага і камернага партрэта. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі і ў жывапісца А. П. Антропава (з 1758 года). Удзельнічаў разам з бацькам у роспісе Андрэеўскай царквы ў Кіеве (сярэдзіна 1750-х гадоў).

Каля 1758 года Лявіцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў.

У Пецярбургу Лявіцкі працягваў займацца ў Антропава. Вядомасць Лявіцкаму прынеслі карціны, выстаўленыя ў экспазіцыі Акадэміі мастацтваў (1770). У тым жа годзе за партрэт А. П. Какорынава Лявіцкі атрымаў званне акадэміка. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў (1771—1788), быў кіраўніком партрэтнага класа.

Партрэт А. П. Какорынава

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Dmitry Levitsky
  2. а б Dmitry Grigoryevich Levitsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леви́цкий Дмитрий Григорьевич // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Слульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга I. А—М., 1986. — С. 391—392. — 447 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)