Дзмітрый Рыгоравіч Лін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Рыгоравіч Лін
Дата нараджэння 7 сакавіка 1945(1945-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 2017(2017-09-08) (72 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Дзмітрый Рыгоравіч Лін (7 сакавіка 1945, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 8 верасня 2017) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, патэнтазнавец. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1969; аспірантура, 1974), Цэнтральны інстытут патэнтазнаўства.

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1978, фізічны факультэт, кафедра агульнай фізікі, прафесар, у 1984—1997 — загадчык кафедры, 1997—2007 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: фізіка і механіка палімераў; фізіка-механічныя пераўтварэнні палімераў у кантакце з металамі і іх злучэннямі; эфектыўныя метады фарміравання металапалімерных матэрыялаў і вырабаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Рэспублікі Беларусь «За працоўныя заслугі» (1997), прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1973) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы создания слоистых металлополимерных машиностроительных материалов с использованием термопластов и эластомеров : диссертация …. доктора технических наук : 05.02.01: защищена 14.06.1993 : утверждена 14.01.1994 / Лин Дмитрий Григорьевич. — Гомель, 1993.
  • Демографические и социально-медицинские последствия Чернобыльской аварии на территории Беларуси / Д. Г. Лин, С. В. Севдалев, Н. А. Бабурова. — Гомель, 2011.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лін Дзмітрый Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Лин Дмитрий Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 488.
  • Лин Дмитрий Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 396—397.
  • Талантливый организатор науки / В. Сафонов, В. Лебедева // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2005. — Вып. 2 : Доктора и профессора — выпускники ГГУ им. Ф. Скорины. — С. 103—108.
  • Дмитрий Григорьевич Лин (07.03.1945—08.09.2017) // Полимерные материалы и технологии. — 2017. — Т. 3, № 3. — С. 83—84.