Дзмітрый Салошкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Салошкін
Намеснік старшыні партыі БНФ
з 30 верасня 2017

Нараджэнне 27 ліпеня 1970(1970-07-27) (53 гады)
Партыя Партыя БНФ
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, педыятр, рэаніматолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера неадкладная медыцынская дапамога[d], рэаніматалогія[d] і спартыўная медыцына[d]
Месца працы

Дзмі́трый Сало́шкін (нар. 27 ліпеня 1970, Мінск, БССР, СССР) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні Партыі БНФ[1].

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным медінстытуце, які скончыў у 1995 годзе па спецыяльнасці педыятрыя. З 1995 па сённяшні дзень працуе ўрачом-рэаніматолагам РНПЦ «Маці і дзіця». У тым жа годзе стаў членам партыі БНФ. У 1998 годзе ўдзельнічаў у заснаванні і дзейнасці першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».

Працаваў выкладчыкам спартыўнай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.

З 2013 года адказны сакратар Управы Сойма Партыі БНФ.

Зноскі

  1. Намеснік старшыні Партыі БНФ Дзмітрый Салошкін(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 27 верасня 2018.