Дзмітрый Сцяпанавіч Дудар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Дудар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сцяпанавіч Дудар
Нарадзіўся 8 лістапада 1991(1991-11-08)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 197 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман (Гродна)
Нумар 91
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь Белкард (Гродна)
2007 — 2008 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера*
2008 — 2010 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011 — 2012 Беларусь Белкард (Гродна) 45 (-66)
2013 Беларусь Хімік (Светлагорск) 21 (-18)
2014 — 2015 Беларусь Дынама-Брэст 22 (-41)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (-14)
2016 — 2017 Беларусь Слуцк 29 (-28)
2018 — 2019 Беларусь Гомель 23 (-32)
2019 — Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная**
2010 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (-2)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (-0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 снежня 2017.

Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[2], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[4], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.

У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[5]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[7].

Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 2 -0
2009 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 16 -11
2010 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 13 -4
2011 (2) Д2 Белкард Беларусь 11 -21
2012 Д3 Белкард Беларусь 34 -45
2013 Д2 Хімік Беларусь 21 -18
2014 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 4 -8
2015 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 18 -33
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 14 -14
2016 (2) Д1 Слуцк Беларусь 14 -11
2017 Д1 Слуцк Беларусь 15 -17
2018 Д1 Гомель Беларусь 22 -29
2019 (1) Д1 Гомель Беларусь 1 -3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]