Дзмітрый Сяргеевіч Вашчынін
Выгляд
| Дзмітрый Сяргеевіч Вашчынін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1839 |
| Дата смерці | невядома |
| Альма-матар | |
Дзмітрый Сяргеевіч Вашчынін (1839[1] — ?) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1839 годзе. Выхоўваўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1853 па 1858 год[1]. Выпушчаны з чынам XII класа і прызначаны архітэктарскім памочнікам у віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію[1].
У 1865 годзе Д. Вашчынін выйшаў у адстаўку, а ў 1871 годзе зноў паступіў на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў[1]. Праз год ён быў прыкамандзіраваны ў распараджэнне праўлення таварыства Лазава-Севастопальскай чыгункі[1].