Дзмітрый Сяргеевіч Герман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Герман
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Герман
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1988(1988-06-12)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Бяроза 79 (12)
2010 Беларусь Баранавічы 28 (8)
2011—2012 Беларусь Белтрансгаз (Слонім) 46 (9)
2012 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 12 (3)
2013 Беларусь Гарадзея 19 (2)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 43 (4)
2016—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 33 (6)
2017   Літва Атлантас (Клайпеда) 16 (2)
2018   Беларусь Слуцк 8 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 22 (4)
2020 Латвія Лакаматыў (Даўгаўпілс) 11 (7)
2021 Расія Тамбоў 6 (0)
2021—2022 Беларусь Хваля (Пінск) 36 (3)
2023 Беларусь Астравец 31 (1)
2024— Беларусь Маладзечна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.

Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.

У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[3]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].

З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.

У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[7], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.

У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у аснове.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[10]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.

У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[14].

Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.

У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[20]. У студзені 2023 года трэніраваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21].

У лютым 2024 года папоўніў склад «Маладзечна»[22].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Дынама Мінск Беларусь 5 0
2007 Д3 Бяроза Беларусь 26 3
2008 Д3 Бяроза Беларусь 28 3
2009 Д3 Бяроза Беларусь 25 6
2010 Д2 Баранавічы Беларусь 28 8
2011 Д3 Белтрансгаз Беларусь 28 6
2012 (1) Д3 Белтрансгаз Беларусь 18 3
2012 (2) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 12 3
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 19 2
2014 Д2 Славія Беларусь 22 2
2015 Д1 Славія Беларусь 21 2
2016 Д1 Дынама Брэст Беларусь 27 4
2017 (1) Д1 Дынама Брэст Беларусь 6 2
2017 (2) Д1 Атлантас Літва 16 2
2018 Д1 Слуцк Беларусь 8 0
2019 Д2 Рух Беларусь 22 4
2020 Д2 Лакаматыў Латвія 11 7
2020/21 (2) Д1 Тамбоў Расія 6 0
2021 (2) Д2 Хваля Беларусь 14 2
2022 Д2 Хваля Беларусь 22 1
2023 Д2 Астравец Беларусь 31 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/dmitrij-german/
  3. Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (17 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012.
  4. Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  5. Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  6. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии" (руск.). football.by (5 лютага 2014). Праверана 2 лютага 2024.
  7. "Славия" рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  10. Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  11. "Слуцк" арендовал Германа у брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  12. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  13. Дмитрий Герман продолжит карьеру в "Рухе" (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  14. "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  15. «Локо» настроен по-боевому (руск.). grani.lv (6 мая 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  16. Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в "Тамбов" (руск.). football.by (25 лютага 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  17. Футбол. "Тамбов" отстранил от тренировок белоруса Дмитрия Германа, подозреваемого в игре на ставках (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2021.
  18. Пинская "Волна" подписала Дмитрия Германа (руск.). football.by (25 жніўня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  19. Дмитрий Герман продлил контракт с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (22 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  20. Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  21. "Островец" покинули трое игроков (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
  22. "Молодечно" объявил о подписании контракта с Германом (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 2 лютага 2024.