Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Іваноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў
Нарадзіўся 21 лютага 1997(1997-02-21)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 29
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2014 Беларусь Віцебск-2 12 (3)
2015 Беларусь Віцебск 1 (0)
2016 — 2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (3)
2017   Беларусь Орша 8 (0)
2017   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 11 (0)
2018   Беларусь Орша 23 (3)
2019 Беларусь Орша 27 (17)
2020 — Беларусь Нёман (Гродна) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020.


Дзмітрый Іваноў (нар. 21 лютага 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2013 года пачаў выступаць за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2015 годзе, пасля таго як «Віцебск» выйшаў у Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Віцебска» 18 ліпеня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 8 жніўня таго ж года правёў свой адзіны матч за «Віцебск» у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з «Белшынай» (1:1).

У пачатку 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену. У першай палове 2017 года гуляў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені далучыўся да «Энергетык-БДУ». У якасці іграка «Энергетыка-БДУ» ў кастрычніку 2017 года быў заяўлены на матч Першай лігі з «Тарпеда» (0:0), хоць гэта супярэчыла ўмовам арэнднага пагаднення, з-за чаго пазней тарпедаўцам была прысуджана тэхнічная перамога 3:0.

У сакавіку 2018 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2], а ў лютым 2019 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове[3]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «Оршы», у сезоне 2019 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Віцебск-2 Беларусь 2 0
2014 Д3 Віцебск-2 Беларусь 10 3
2015 Д1 Віцебск Беларусь 1 0
2016 Д2 Тарпеда Беларусь 11 3
2017 (1) Д2 Орша Беларусь 8 0
2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 11 0
2018 Д2 Орша Беларусь 23 3
2019 Д2 Орша Беларусь 27 17

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]