Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба
Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1972 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянер. Камандзір АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Палкоўнік міліцыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].
Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленні былі байцы вільнюскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2].
З 1993 года ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск.
У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4].
У маі 2016 года прызначаны камандзірам АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
Балаба шмат гадоў кіраваў разгонамі акцый апазіцыі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» (1997),
- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» І ступені (2015)[5],
- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2017)[6].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
2 кастрычніка 2020 года Балаба быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Мінску за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы АМАП у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Таксама восенню 2020 года Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя спісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швейцарыя[12][13].
З 2 кастрычніка 2020 года Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за ўдзел у дзеяннях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір мінскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой збівалі і затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асоб у сталіцы, а таксама нясуць адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі[14][15][16].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Жонка Таццяна Балаба, спецыяліст па працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
- Сын Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[17]. У сакавіку 2021 года занесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін[18].
- Сын Максім Балаба, вучыўся ў Мінскім гарадскім кадэцкім вучылішчы № 1 імя М. В. Фрунзэ.
Зноскі
- ↑ Сгорел дом командира минского ОМОНа. Соседи называют это местью — репортаж
- ↑ 8 фактов о командире минского ОМОНа: он получил личную установку от Лукашенко накануне выборов
- ↑ Люди особого назначения: о столичном ОМОН написали книгу
- ↑ Интервью с командиром ОМОН ГУВД Минского горисполкома Дмитрием Балабой
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2015 года № 353 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2017 года № 34 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Canada, Global Affairs Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations(англ.) (недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Legislative Services Branch Consolidated federal laws of canada, Special Economic Measures (Belarus) Regulations(англ.) . laws.justice.gc.ca.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
- ↑ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 29 верасня 2021.
- ↑ U.S. Treasury sanctions eight Belarus officials for undermining democracy(англ.) . УНІАН (3 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 29 верасня 2021.
- ↑ Награжден сын командира минского ОМОНа (видео)
- ↑ Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык(бел. (тар.)) . Белорусская служба Радио «Свобода» (25 сакавіка 2021). Праверана 13 верасня 2021.
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Міліцыянеры Беларусі
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС