Перайсці да зместу

Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 22 снежня 1966(1966-12-22)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Рост 169 см
Вага 70 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў (руск.: Дми́трий Влади́мирович Билозе́рчев; нар. 22 снежня 1966, Масква, СССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1988 года, 8-разовы чэмпіён свету, чатырохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету, дзесяціразовы чэмпіён Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1983).

Абсалютны чэмпіён свету (1983 і 1987 гадоў). Чэмпіён свету ў камандным першынстве (1987), у практыкаваннях на кані (1983 і 1987), кольцах (1983) і перакладзіне (1983 і 1987), сярэбраны прызёр у камандным першынстве (1983), у вольных практыкаваннях (1983), у практыкаваннях на кольцах (1987) і брусах (1987). Двухразовы абсалютны чэмпіён Еўропы (1983 і 1985). Двухразовы чэмпіён СССР (1983 і 1988).

У пачатку 1990-х стварыў фірму ТЭС, якая заключыла кантракты з вядучымі савецкімі гімнастамі, дапамагаючы ім рыхтавацца і выступаць на буйных міжнародных спаборніцтвах і камерцыйных турнірах.

У 1993 годзе пераехаў у ЗША, дзе першы час працаваў трэнерам у Арэгоне. З 2005 года працуе асістэнтам галоўнага трэнера ва Універсітэце штата Агая.

Сын Дзмітрыя — Аляксей Дзмітрыевіч Білазерчаў — таксама гімнаст, абсалютны чэмпіён ЗША 2007 года сярод юніёраў, трэніруецца ў свайго бацькі. Дачка Аліса — таксама гімнастка.

Разам са сваёй жонкай з’яўляецца ўладальнікам гімнастычнай залы «The United Sports Academy» ў Бівертане, у штаце Арэгон.

Зноскі

  1. Peszek L. Dmitri Bilozerchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.