Дзмітрый Уладзіміравіч Камбараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Камбараў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Камбараў
Мянушка Навесаў[1]
Нарадзіўся 22 студзеня 1987(1987-01-22)[2][3] (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 182 см
Вага 69 кг
Пазіцыя левы паўабаронца, левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1993—2001 Расія Спартак (Масква)
2001—2005 Расія Дынама (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Расія Дынама (Масква) 132 (12)
2010—2019 Расія Спартак (Масква) 226 (21)
2019—2021 Расія Крылы Саветаў (Самара) 50 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Расія Расія (да 21) 13 (1)
2011 Расія Расія Б 2 (0)
2012—2018 Расія Расія 47 (2)[4]
Трэнерская кар’ера
2022— Расія Зорка (Санкт-Пецярбург)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмі́трый Уладзі́міравіч Камба́раў (руск.: Дмитрий Владимирович Комбаров; нар. 22 студзеня 1987, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца і паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2012—2018). Брат-блізнюк Кірыла Камбарава. Удзельнік чэмпіянату свету 2014 года і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый разам са сваім братам-блізнюком Кірылам пачалі трэніравацца ў дзіцячай футбольнай школе маскоўскага «Спартака», пакуль не перайшлі ў футбольную школу маскоўскага «Дынама» з-за сваркі с трэнерам. З 2004 года яны сталі гуляць за дубль «бела-блакітных»[5]. 13 ліпеня 2005 года Дзмітрый дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў матчы Кубка Расіі супраць бранскага «Дынама».

«Спартак»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2010 года пачаліся перамовы з нагоды пераходу абодвух братоў Камбаравых у маскоўскі «Спартак»[6]. Брат Дзмітрыя, Кірыл, адмовіўся каменціраваць чуткі пра трансфер[7], аднак 15 жніўня Камбаравы сталі ігракамі «Спартака», сума за трансфер абодвух футбалістаў склала 10 млн долараў[8].

«Крылы Саветаў»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года пакінуў «Спартак»[9] і неўзабаве далучыўся да самарскіх «Крылаў Саветаў». Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2020/21, калі «Крылы Саветаў» выбылі ў ФНЛ, і дапамог самарскаму клубу вярнуць месца ў Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2021 года пакінуў «Крылы Саветаў» у якасці сабоднага агента.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2012 года быў выкліканы ў зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Даніі. Выйшаў на поле ў перапынку паміж таймамі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]