Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук
| Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 студзеня 1975 (51 год) |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Званне | |
| Узнагароды і званні | |
Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук (нар. 17 студзеня 1975) — беларускі ваенны. Генерал-маёр (з 16 чэрвеня 2025 года)[1]. Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча (з 2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 студзеня 1975 года ў сям’і вайскоўца.
У 1990—1992 гадах навучаўся ў 3 узводзе 1 роты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Пасля гэтага паступіў у Разанскае гвардзейскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, а скончыў вучобу ўжо ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, дзе быў створаны ўзвод ПДВ. Пазней скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2022 годзе — факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года — па снежань 2020 года камандаваў 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.
З 2018 года — дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[2].
З 2022 года праходзіў службу на пасадзе намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый.
28 ліпеня 2023 года назначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
- ↑ Спісак дэпутатаў Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 238 «О Д. В. Кучуке»
