Дзмітрый Фёдаравіч Гірс
Поўнае імя | Дзмітрый Фёдаравіч Гірс | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1997[1] (25 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 99 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Дзмітрый Гірс (нар. 11 чэрвеня 1997, Чашнікі) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага РЦАР-БДУ, дарослую кар’еру пачаў у 2016 годзе ў складзе каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе, якая на наступны год была перайменавана ў «Энергетык-БДУ». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сезоне 2018 стаў часцей выхадзіць на замену.
У жніўні 2018 года быў арандаваны клубам «Смалявічы», дзе выступаў за дубль. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[3]. 19 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:1). У сезоне 2020 замацаваўся ў аснове каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, а на наступны год стаў часцей з’яўляцца ў старце.
З пачатку 2022 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[5].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
21 | 2 |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
26 | 3 |
2018 (1) | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
10 | 0 |
2018 (2) | дубль | Смалявічы | ![]() |
13 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Граніт | ![]() |
13 | 0 |
2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
8 | 1 |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
25 | 2 |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
26 | 1 |
2022 | Д1 | Слуцк | ![]() |
27 | 1 |
Зноскі
- ↑ а б в http://sfc-slutsk.by/person/400
- ↑ "Энергетик-БГУ" отдал трех игроков в аренду
- ↑ "Гранит" расстался с Гирсом
- ↑ Дмитрий Гирс подписал контракт со "Слуцком"
- ↑ Три игрока продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (23 лютага 2023). Праверана 1 сакавіка 2023.