Дзмітрый Юр’евіч Баскаў
Дзмітрый Юр’евіч Баскаў | |
---|---|
Род дзейнасці | хакеіст, бізнесмен, спартыўны функцыянер |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аляксандра Баскава (Шышко) |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (нар. 25 жніўня 1978) — беларускі хакеіст і бізнесмен. Прэзідэнт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у 2018—2020 гадах[1][2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю ў галіне юрыспрудэнцыі атрымаў у БДУ ў 2002 годзе. Потым скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУФК на трэнера па хакеі, у 2018 годзе атрымаў дыплом у бізнес-школе ІПМ[4].
Паводле расследаванняў журналістаў, падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[5]. 16 лістапада 2020 года яму забаранілі ўезд у Латвію[6], 20 лістапада — ў Літву і ў Эстонію[7]. Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе ініцыявала незалежнае расследаванне інцыдэнту з Баскавым[8]. З гэтай нагоды Баскаў адхілены ад Алімпійскіх гульняў і іншых мерапрыемстаў Міжнароднага алімпійскага камітэту[9].
Паводле звестак Кіберпартызан, станам на вясну 2021 года Баскаў валодаў актывамі не менш як на некалькі мільёнаў долараў ЗША (акцыі кампаній, нерухомасць, траспартныя сродкі), частка іх была аформлена на жонку[4].
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея на 5 гадоў: паводле вынікаў дзесяцімесячнага расследавання было высветлена, што Баскаў дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[10]. Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея[11]. 14 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[12].
2 снежня 2021 года Баскаў быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13].
У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Паводле даных аўтараў расследавання, Баскаў падарыў яму ГАЗ 20 1949 года выпуску, які каштуе не менш за 52 тысячы долараў ЗША[14].
Баскаў з’яўляецца таксама членам Савета Рэспублікі восьмага склікання[15].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Аляксандра Баскава (Шышко), дачка генеральнага дырэктара кампаніі «Брэстэнерга» і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Шышко[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Басков Дмитрий Юрьевич на сайте НОК Беларуси
- ↑ В Гомеле освистали большого поклонника Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ В 42 года Басков занимает главные должности белхоккея. Как он прошел этот путь (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ а б Волкова, Марина. Подпольный миллионер Дмитрий Басков. Откуда у «тренера» Лукашенко целое состояние — читайте в расследовании KYKY (руск.). KYKY.ORG (22 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
- ↑ Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020.
- ↑ Разное. Ковальчук, Портной, Базанов, Басков, Шакута попали в санкционный список стран Балтии (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ Q&A with the IIHF President (англ.). Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе . Праверана 15 студзеня 2021.
- ↑ Der Auftritt beim Diktator ist „etwas blöd gelaufen“ (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (13 студзеня 2021). Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Дзмітрыя Баскава дыскваліфікавалі на пяць гадоў . Наша Ніва (8 верасня 2021). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Глава Федерации хоккея Белоруссии Басков покинул пост после дисквалификации от IIHF (руск.). ТАСС (10 верасня 2021). Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Артем Беговский. У Баскова новая должность (руск.). Onliner.by (14 верасня 2021). Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
- ↑ Аўтапарк на $6 млн: названы ТОП-10 "хабарадавальнікаў Лукашэнкі" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2021). Праверана 4 мая 2024.
- ↑ Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі . Наша Ніва (4 красавіка 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Что журналисты и блогеры узнали о недвижимости члена ОПГ Лукашенко Баскова (руск.). Хартыя'97. Праверана 15 мая 2021.
- Асобы
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Хакеісты паводле алфавіта
- Хакеісты Беларусі
- Ігракі ХК Брэст
- Ігракі ХК Нёман Гродна
- Ігракі ХК Віцебск
- Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
- Майстры спорту Беларусі
- Прадпрымальнікі Беларусі
- Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША