Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Кавалёнак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Юр'евіч Кавалёнак
Нарадзіўся 3 лістапада 1977(1977-11-03)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1994 — 1995 Сцяг Беларусі Змена (Мінск) 15 (2)
1997 Сцяг Швейцарыі Сервет (Жэнева) 0 (0)
1998 — 2000 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 8 (0)
1998 — 1999   Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 25 (18)
2000   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 11 (2)
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 104 (28)
2005 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 34 (13)
2007 — 2012 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 133 (36)
2013 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 13 (3)
2013 Сцяг Беларусі Ліда 15 (12)
2014 — 2017 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 55 (4)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2017.


Дзмітрый Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977, Мінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёмана», з 68 галамі з’яўляецца яго найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.

У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. З’яўляецца рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі. У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».

У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезону забіў 12 галоў.

У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба[2][3]. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.

Па заканчэнні сезону 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матчу. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1994/95 Д3 Змена Сцяг Беларусі 12 1
1995 Д3 Змена Сцяг Беларусі 3 1
1998 Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 0 0
1999 Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 25 18
2000 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 8 0
2000 Д3 Дынама-2 Сцяг Беларусі 11 2
2001 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 22 6
2002 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 11
2003 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 30 6
2004 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 29 5
2005 (1) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 8 0
2005 (2) Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 12 6
2006 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 22 7
2007 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 14 2
2008 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 28 10
2009 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 25 5
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 21 12
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 22 4
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 3
2013 (1) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 13 3
2013 (2) Д2 Ліда Сцяг Беларусі 15 12
2014 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 24 3
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 15 1
2016 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 11 0
2017 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 5 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]