Дзмітрый Юр’евіч Цярэшчанка
Поўнае імя | Дзмітрый Юр’евіч Цярэшчанка | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 красавіка 1987[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Дняпро | |||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер дубля | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Цярэшчанка (нар. 4 красавіка 1987, Паўлаград, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца і паўабаронца. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2007 года доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», а ў 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і быў аддадзены ў арэнду ў Магілёў, дапамог «Дняпру» перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне». Замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, дзе звычайна чаргаваўся з Раманам Сарокіным. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2013 года пакінуў «Дынама».
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Дняпро»[3]. У магілёўскім клубе замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Правёў за клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2015 года разам з партнёрам па «Дняпры» Міхаілам Казловым знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў[4]. Пазней цікавасць да паўабаронцы праяўляў «Віцебск»[5], але ў выніку Цярэшачнка застаўся ў Магілёве і ў сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з мясцовым клубам[6].
У 2015—2016 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2017 заставаўся асноўным іграком магіляўчан, гуляў у асноўным на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і накіраваўся на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт[8]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з «Гомелем» на наступны сезон[9]. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, а з лета ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У сезоне 2020 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб[11].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[12]. Стаў асноўным іграком каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром»[13]. У 2022 годзе быў капітанам каманды ў Вышэйшай лізе, аднак па выніках сезона «Дняпро» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[14]. 25 лістапада 2023 года згуляў развітальны матч за «Дняпро», калі выйшаў на замену ў другім тайме матча апошняга тура Першай лігі супраць «Асіповічаў», чым завяршыў прафесійную кар’еру[15][16][17].
У студзені 2024 года стаў трэнерам у дублі «Дняпра»[18].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmytro Tereshchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_tereschenko/
- ↑ Терещенко перешел в "Днепр", Козлов и Карамушка продлили контракты с клубом (руск.). football.by (23 студзеня 2014). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко, Паулюс и Рупас не подошли "Шахтеру" (руск.). football.by (26 студзеня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ «Витебск» может подписать контракт с Терещенко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Терещенко и Клещенок подписали контракты с "Днепром" (руск.). football.by (5 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Еще один экс-футболист "Днепра" перешел в "Гомель" (руск.). football.by (25 студзеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ "Гомель" продлил контракты с Терещенко и Милевским (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко покинул "Гомель" (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Терещенко проведет прощальный матч за "Днепр" (руск.). football.by (21 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Терещенко: "Радостно, что "Днепр" вышел в высшую лигу и грустно от последнего матча в карьере" (руск.). football.by (25 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Терещенко: "Мирослав Ромащенко как-то подарил щитки и спартаковскую сумку" (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Терещенко стал помощником Евгения Молчана в тренерском штабе дубля "Днепра" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 1 красавіка 2024.