Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка | |
![]() | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Нараджэнне | не раней за 1400 і не пазней за 1422 |
Смерць | 17 ліпеня 1453 |
Пахаванне | |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Бацька | Юры Дзмітрыевіч Звенігародскі |
Маці | Анастасія Юр'еўна |
Жонка | Соф'я Дзмітрыеўна[d] |
Дзеці | Марыя Дзмітрыеўна[d] і Іван Дзмітрыевіч Шамякін[d] |
Дзмітрый Юр'евіч Шамяка (1420—1453), князь галіцкі, сын князя Юрыя Дзмітрыевіча, вялікі князь маскоўскі ў 1446—1447 гадах.
Удзельнічаў у 1430-я гады разам з бацькам і сваім старэйшым братам Васілём Касым у барацьбе за княжанне ў Маскве (1425—1453) супраць Васіля Цёмнага. З 1436 узначальваў апазіцыю супраць маскоўскага вялікага князя. Пасля таго, як у 1445 годзе ў бітве пад Суздалем сыны Улу-Мухамеда разбілі маскоўскае войска і ўзялі ў палон Васіля Цёмнага, улада ў Маскве перайшла да Шамякі. Але Васіль, паабяцаўшы хану Залатой Арды выкуп, атрымаў ад яго ардынскага войска і вярнуўся ў Маскву, а Шамяка збег ва Угліч.
Але на бок Шамякі перайшлі шматлікія баяры, купцы і прадстаўнікі духавенства, абураныя «ардынскім палкаводствам» Васіля Цёмнага, і ў 1446 годзе пры іх падтрымцы Дзмітрый Шамяка стаў маскоўскім князем. Затым ён злавіў у Траецкім манастыры Васіля Цёмнага і ў адплату за асляпленне свайго брата — Васіля Касога, асляпіў яго і адправіў ва Угліч. Але ў 1447 годзе Шамяка вымушаны быў збегчы з Масквы, асцерагаючыся войска баярына Пляшчэева, якое падступала да горада. Прычынай гэтага стала тое, што Шамяка не карыстаўся падтрымкай маскоўскіх баяраў, у якіх былі адабраныя вотчыны Суздальска-Ніжагародскага княства, якому Шамяка надаў незалежнасць.
У 1448 годзе Сабор архірэеў, незалежна ад Канстанцінопальскага Патрыярхата, узвёў на кафедру мітрапаліта Маскоўскага епіскапа Разанскага Іону, і наклаў анафему на Дзмітрыя Шамяку. Пазней ён беспаспяхова працягваў спрабаваць змагацца з Васілём Цёмным, пацярпеўшы паразы пад Галічам, а затым пад Усцюгам. У 1452 годзе быў акружаны войскам Маскоўскага княства, але збег у Ноўгарад, дзе памёр (па летапісных дадзеных, атручаны) у 1453 годзе. Пахаваны быў у Юр'евым манастыры.
Папярэднік: Васіль II |
Вялікі князь маскоўскі 1446 – 1447 |
Пераемнік: Васіль II |