Дзмітрый Сяргеевіч Яроменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Яроменка)
Футбол
Дзмітрый Яроменка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Яроменка
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1990(1990-06-20)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Дзіназ
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Украіна ДЮСШ-13 (Харкаў) 14 (0)
2003—2006 Украіна ВФК (Харкаў) 68 (8)
2007 Украіна Валынь (Луцк) 10 (0)
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Украіна Валынь (Луцк) 11 (1)
2007—2010 Украіна Дынама-2 (Кіеў) 30 (2)
2009   Украіна Валынь (Луцк) 10 (0)
2010—2011 Украіна Металург (Запарожжа) 19 (0)
2011—2014 Украіна Металіст (Харкаў) 3 (0)
2012   Украіна Ворскла (Палтава) 6 (1)
2013—2014   Чэхія Багеміянс 1905 (Прага) 11 (0)
2014 Украіна Алімпік (Данецк) 8 (0)
2015 Беларусь Слуцк 5 (0)
2015—2016 Украіна Гаверла (Ужгарад) 9 (0)
2016—2018 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў) 48 (2)
2018—2019 Украіна Малынск 19 (2)
2019—2021 Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка) 56 (6)
2022—2023 Украіна Ніва (Бузава) 3 (0)
2023— Украіна Дзіназ (Вышгарад) 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Украіна Украіна (да 17) 4 (0)
2007—2009 Украіна Украіна (да 19) 15 (1)
2010—2011 Украіна Украіна (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Яроменка (нар. 20 чэрвеня 1990, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца вышгарадскага «Дзіназа».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец харкаўскага футбола. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за харкаўскія ДЮСШ-13 і ВФК, у 2007 годзе трапіў у луцкую «Валынь». У Першай лізе дэбютаваў 5 красавіка 2007 года ў выязным матчы супраць «Львова» (0:2). Трэнер «Валыні» Віталь Кварцяны называў Дзмітрыя перспектыўным гульцом сваёй каманды, прадракаючы вялікую будучыню футбалісту[3].

Восенню 2007 года перайшоў у кіеўскае «Дынама». У асноўным выступаў за «Дынама-2» і дубль. У жніўні 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў «Валынь»[4].

У жніўні 2010 года перайшоў у запарожскі «Металург»[5]. У складзе клуба дэбютаваў 22 жніўня ў выязным матчы супраць сімферопальскай «Таўрыі» (0:2). Па выніках сезона 2010/11 «Металург» заняў апошняе 16 месца і вылецеў у Першую лігу Украіны. У тым сезоне Дзмітрый правёў 19 матчаў у чэмпіянаце і 2 матчы ў Кубку.

Летам 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з харкаўскім «Металістам»[6]. У складзе каманды ў Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 16 ліпеня 2011 года ў 2 туры сезона 2011/12 у хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (3:2), выйшаўшы на 66 хвіліне замест Джонатана Крыстальда. Аднак, правёў усяго 3 матчы за аснову, пасля выступаў пераважна за моладзевую каманду харкаўскага клуба.

Улетку 2012 года Яроменка быў аддадзены ў арэнду да канца года ў палтаўскую «Ворсклу»[7]. Ужо ў першым матчы за новую каманду 28 ліпеня Яроменка забіў гол, які стаў для яго першым у элітным дывізіёне і дапамог клубу абыграць львоўскія «Карпаты» з лікам 3:1[8]. Аднак замацавацца ў складзе палтаўскага клуба не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах чэмпіянату.

У верасні 2013 года перайшоў у чэшскі «Багеміянс 1905» на правах арэнды[9]. У новым клубе Дзмітрый узяў 7-ы нумар. Незадоўга да падпісання кантракту Яроменка даў інтэрв’ю, у якім прызнаўся, што пераход у «Металіст» павярнуўся для яго застоем у кар’еры і ён гатовы пагадзіцца на горшыя ўмовы, толькі б атрымліваць гульнявую практыку[10]. У выніку, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове «Багеміянса», звычайна толькі выхадзіў на замену.

У ліпені 2014 года перайшоў у склад дэбютанта Прэм’ер-лігі — данецкага «Алімпіка». За данецкі клуб правёў 8 матчаў у чэмпіянаце.

У красавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцк»[11]. Распачынаў сезон у якасці іграка асновы, але 25 красавіка ў матчы супраць «Мінска» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да чэрвеня. 1 ліпеня 2015 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[12].

У жніўні 2015 года папоўніў склад ужгарадскай «Гаверлы»[13]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Абалонь-Бровар», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017/18.

З лета 2018 года выступаў на аматарскім узроўні. Гуляў за клуб «Малынск» з аднайменнай вёскі ў Ровенскай вобласці, а ў ліпені 2019 перабраўся ў «Вікторыю» з Мыкалаіўкі. У сезоне 2021/22 стаў гуляць за клуб за клуб у Другой лізе. Пакінуў «Вікторыю» ў снежні 2021 года.

Летам 2022 года далучыўся да другалігавай «Нівы» з Бузавай, а ў жніўні 2023 года перайшоў у вышгарадскі «Дзіназ».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2009 годзе разам са зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы (згуляў на турніры ва ўсіх 5 матчах сваёй каманды).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmytro Eremenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmytro Yeremenko // FBref.com
  3. ДМИТРИЙ ЕРЁМЕНКО на сайті dynamomania.com(недаступная спасылка)
  4. Д. Еременко арендован «Волынью» (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (17 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 26.05.2011.
  5. Запорожский «Металлург» берет игрока «Динамо-2» (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (13 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2010. Праверана 26.05.2011.
  6. «Металлист» подписал Дмитрия Еременко (руск.)(недаступная спасылка). Football.ua (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 29.07.2011.
  7. Еременко на полгода в Ворскле(недаступная спасылка)
  8. Ворскла: есть первая победа
  9. Полузащитник Металлиста отправляется в Чехию (руск.). Football.ua (12 верасня 2013).
  10. Д. Ерёменко: «Готов согласиться на худшие условия, лишь бы играть» (руск.). Football.ua (31 жніўня 2013).
  11. Залеский, Геращенков и Дмитрий Еременко подписали контракты со «Слуцком»
  12. «Слуцк» расторг контракт с Дмитрием Еременко
  13. Говерла подписала Дмитрия Еременко