Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Дзмітрый Сычоў
SychevDmitry.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1983(1983-10-26) (34 гады)
Омск, Омская вобласць, РСФСР, СССР
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Казанка
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 — 2001 Сцяг Расіі Спартак (Тамбоў) 42 (9)
2002 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 18 (9)
2003 — 2004 Сцяг Францыі Алімпік (Марсель) 33 (5)
2004 — 2015 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 224 (72)
2013   Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 11 (0)
2013 — 2014   Сцяг Расіі Волга (Ніжні Ноўгарад) 16 (0)
2015   Сцяг Казахстана Акжэтпес (Какшэтау) 19 (3)
2017 — Сцяг Расіі Казанка (Масква) 4 (1)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2010 Сцяг Расіі Расія 47 (15)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017.

Дзмітрый Сычоў (нар. 26 кастрычніка 1983, Омск, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік клуба «Казанка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар'еру ў родным Омску. Добрая гульня за тамбоўскі «Спартак» дазволіла яму ў 2002 перайсці ў склад чэмпіёна краіны — маскоўскі «Спартак», дзе яскрава раскрыўся яго талент. У 2003/2004 выступаў у Францыі за «Марсель», а ў 2004 вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком маскоўскага «Лакаматыва». У 2004 прывёў гэты клуб да чэмпіёнскага тытула, а сам быў прызнаны лепшым іграком расійскага чэмпіянату. Пасля доўгі час паспяхова гуляў за «Лакаматыў». У другой палове 2012 перастаў трапляць у асноўны склад маскоўскай каманды, і ў сакавіку 2013 на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[1]. Па заканчэнні арэнды ў «Дынама» ў ліпені 2013 перабраўся ў ніжагародскую «Волгу»[2], у якой правёў сезон 2013/14.

Улетку 2014 вярнуўся ў «Лакаматыў». Маючы кантракт з чыгуначнікамі яшчэ на год, не трапіў у заяўку на новы сезон Прэм'ер-лігі. «Лакаматыў» шукаў для Сычова варыянт арэнды, і толькі ў сакавіку 2015 была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе іграка ў казахстанскі «Акжэтпес». У лістападзе 2015 па заканчэнні тэрміна кантракта пакінуў «Лакаматыў».

Пасля зыходу з «Лакаматыва» праходзіў прагляды ў розных азіяцкіх клубах, гуляў у міні-футбол. У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Лакаматыў» і стаў выступаць за другую каманду клуба «Казанка» ў трэцім дывізіёне.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 па 2010 выступаў за нацыянальную зборную Расіі. У яе складзе трапляў на чэмпіянат свету 2002 і чэмпіянаты Еўропы 2004 і 2008, на апошнім атрымаў бронзавы медаль.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]