Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў
Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1973 (49 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Дзмі́трый Яўге́навіч Шаўцо́ў (3 лістапада 1973, Жлобін, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 3 лістапада 1973 года ў г. Жлобіне Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізатар аховы здароўя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»; аспірантуру ДУ «РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» па спецыяльнасці «Грамадскае здароўе і ахова здароўя».
Пасля заканчэння медыцынскага інстытута працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна дзяржаўнай установы «Жлобінскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне»; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце, галоўным урачом установы аховы здароўя «34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка» г. Мінска.
З'яўляўся дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя ўрачоў».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У 2020 годзе прызначаны галоўным урачом 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска[1].
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[4], граматай Беларускага фонду міру, Ганаровай граматай Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5], ганаровымі граматамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя. Удастоены нагруднага знака «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, выхоўвае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Першую мінскую клініку ўзначаліў экс-дэпутат Шаўцоў
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
- ↑ Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі