Дзьюла Гёмбёш
Дзьюла Гёмбёш Gyula Gömbös | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1 кастрычніка 1932 — 6 кастрычніка 1936 | |||
Папярэднік | Дзьюла Караі | ||
Пераемнік | Кальман Дараньі | ||
| |||
10 лістапада 1929 — 2 верасня 1936 | |||
Папярэднік | Карай Чакі | ||
Пераемнік | Міклаш Козма | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, афіцэр | ||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | 26 снежня 1886[1][2][…]
| ||
Смерць | 6 кастрычніка 1936[4][1][…] (49 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал | ||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||
Дзьюла Гёмбёш, граф Якфа (венг.: венг.: Gömbös Gyula [ˈɡømbøʃ ˈɟulɒ]; 26 снежня 1886, Мурга, медзье Тольна, Аўстра-Венгрыя — 6 кастрычніка 1936, Мюнхен, Германія) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Каралеўства Венгрыі ў 1932-36.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Мурга. Сын сельскага настаўніка, дунайскага шваба. Сям’я Гёмбёшаў належала да Евангелічна-Лютэранскай Царквы Венгрыі. У 1897—1901 гг. Дзьюла вучыўся ў Евангелічным ліцэі Шопрана. У 1901 г. паступіў у ваеннае вучылішча ў Печы.
Дзьюла Гёмбёш служыў у аўстра-венгерскай арміі, да пачатку Першай сусветнай вайны быў капітанам. Нягледзячы на сваё нямецкае паходжанне, выказваўся за прадастаўленне Венгрыі незалежнасці ад Аўстрыі. У 1919 годзе арганізаваў і ўзначаліў MOVE (Magyar Országos Véderő Egylet) — ультраправую напаўваенную арганізацыю для барацьбы з Венгерскай Савецкай Рэспублікай. У Сегедзе, які быў цэнтрам антысавецкіх сіл, Гёмбёш усталяваў добрыя адносіны з Міклашам Хорці. Гёмбёш спрабаваў разлажыць Венгерскую Чырвоную армію знутры[6]. Пасля прыгнечання ВСР актыўна ўдзельнічаў у белым тэроры і мерапрыемствах, накіраваных супраць яўрэяў. У 1920-я Гёмбёш прапагандаваў неабходнасць усталявання ў Венгрыі таталітарнай дыктатуры па ўзоры Італіі. У 1929 годзе быў узведзены ў генерал-маёры, пасля чаго заняў пасаду міністра абароны.
Гёмбёш стаў прэм’ер-міністрам пасля таго, як у верасні 1932 года кабінет Дзьюлы Караі сышоў у адстаўку, не здолеўшы вырашыць эканамічныя і палітычныя пытанні[7]. У 1932 годзе з-за наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу да 60 % прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых заставаліся без працы[8]. Пры Гёмбёшы пачалося аднаўленне эканомікі, і ў 1935 годзе аб’ём прамысловай вытворчасці дасягнуў дакрызіснага ўзроўню[9]. Найважнейшай замежнапалітычнай мэтай Гёмбёша была рэвізія Трыянонскага дагавора[9]. Гёмбёш арыентаваўся на Германію і Італію. У 1933 годзе ён стаў першым главой дзяржавы, які наведаў ўзначаленую Гітлерам Германію. У 1935 годзе Венгрыя і Германія заключылі сакрэтнае пагадненне аб супрацоўніцтве, у якім было таксама закранута пытанне аб падзеле Чэхаславакіі па этнічным прынцыпе[10].
Памёр Гёмбёш 6 кастрычніка 1936 года ад нырачнай недастатковасці ў Мюнхене. Вядома, што Гёмбёш рыхтаваў забарону Сацыял-дэмакратычнай партыі і падпарадкаванне прафсаюзаў дзяржаве[9].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Gyula Gombos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Gyula Gömbös von Jákfa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Gyula Jákfai Gömbös // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Гёмбёш Дьюла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Гёмбёш Дьюла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ З пісьма Гёмбёша — Ферэнцу Жулье, начальніку штаба Венгерскай ЧА: «Мілы Францы!.. Вазьмі ў свае рукі справу контррэвалюцыі, будзь гатовы ў табой жа ўсталяваны дзень пачаць контррэвалюцыю і далучыцца да Хорці…»
- ↑ Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 216
- ↑ Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 215
- ↑ 9,0 9,1 9,2 Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 376
- ↑ Хронас: Захоп Венгрыяй Паўднёвай Славакіі 1938 г.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьюла Гёмбёш