Дзьёрдзь Турза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзьёрдзь (Юрай) Турза
György Thurzó (венг.) / Juraj Thurzo (славац.)
Дзьёрдзь (Юрай) Турза
сцяг
Палацін Венгрыі
7 снежня 1609 — 26 снежня 1616
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 2 верасня 1557(1557-09-02)
Смерць: 26 снежня 1616(1616-12-26) (59 гадоў)
Бітч'янскі Град, Бітча, Каралеўства Венгрыя (цяпер — Жылінскі край, Славакія)
Жонка: Erzsébet Czobor[d]
Дзеці: Imre Thurzó[d]

Дзьёрдзь (Юрай) Ту́рза (1557, замак Льетаўскі Град у Жыліны1616, Бітча) — венгерскі арыстакрат і дзяржаўны дзеяч. Граф. Палацін Венгрыі ў 1609—1616 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1598 года быў дараднікам імператара Рудольфа II, з 1599 года каралеўскі прыслужнік, з 1602 года камандаваў гарнізонам крэпасці Нове Замкі. Як і значная частка венгерскага дваранства, удзельнічаў у шматлікіх войнах з туркамі.

Палацін Венгерскага каралеўства з 7 снежня 1609 года па 26 снежня 1616 года пры каралі Мацвеі II (імператары Маціясе). Прыхільнік саюза венгерскай знаці з Габсбургамі.

Замак Бітч'янскі Град — рэзідэнцыя Д. Турза

Быў вельмі адукаваным чалавекам свайго часу. Ведаў латынь, грэчаскую, нямецкую, венгерскую і славацкую мовы. Славацкую мову ён выкарыстоўваў у якасці афіцыйнай мовы ў сваёй рэзідэнцыі. Падтрымліваў школы, цэрквы, мастацтва. Пабудаваў першы санаторны дом у крыніц у Раецке Цепліцы. Заснаваў Турзаўку.

Памёр 26 снежня 1616 года ў сваёй рэзідэнцыі — замку Бітч'янскі Град у г. Бітча (цяпер — горад-райцэнтр у Жылінскім краі, Славакія).

Удзел у «справе графіні Батары»[правіць | правіць зыходнік]

29 снежня 1610 года на чале ўзброенага атрада асабіста арыштаваў у Чахціцкім замку венгерскую графіню Эржэбет Батары, якая вінавацілася ў масавых забойствах маладых дзяўчын. Як палацін Венгрыі, кантраляваў правядзенне следчых і судовых мерапрыемстваў па справе «Чахціцкай пані». У прыватнасці, графіню Батары ён сваёй уладай прысудзіў да вечнага зняволення ў яе замку. Суд над падручнымі графіні праходзіў у яго рэзідэнцыі — замку Бітч'янскі Град.

Існуе версія (Л. Надзь і інш.), паводле якой Д. Турза сфабрыкаваў гэту справу пра «крывавую графіню», з прычыны таго, што прэтэндаваў на частку шырокіх зямельных уладанняў роду Батары. Гэты пункт гледжання лёг у аснову сюжэту фільма Юрая Якубіска «Батары» (2008).

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Дзьёрдзь Турза нярэдка фігуруе ў літаратурных і кінематаграфічных творах, якія прысвечаны графіні Эржэбет Батары. У залежнасці ад тэндэнцыі, ён выступае як станоўчым, так і адмоўным персанажам.

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

  • «Метамарфозы» (Metamorphosis, ФРГ, Венгрыя, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія, 2007).
  • «Батары» (Bathory, Славакія/Чэхія/Вялікабрытанія/Венгрыя, 2008).
  • «Графіня» (The Countess, Францыя/Германія, 2009).