Дзьёрдзь дэ Хевешы
Дзьёрдзь дэ Хевешы | |
венг.: Hevesy György | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1885[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | Будапешт, Венгрыя |
Дата смерці | 5 ліпеня 1966[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | Фрайбург, Германія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Хімія |
Месца працы | Будапешцкі ўніверсітэт, Універсітэт Капенгагена, Універсітэт Фрайбурга, Стакгольмскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Будапешцкі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Franz Himstedt[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
![]() |
Дзьёрдзь дэ Хевешы (вядомы таксама як Георг Чарльз дэ Хевешы або Георг Карл фон Хевешы венг.: Hevesy György, ням.: Georg Karl von Hevesy; 1 жніўня 1885, Будапешт — 5 ліпеня 1966, Фрайбург, ФРГ) — венгерскі хімік, ганаровы акадэмік Венгерскай АН, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1939), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1943), адзін з адкрывальнікаў гафнію.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1908 годзе скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.
Прафесар універсітэтаў:
- Будапешцкі ўніверсітэт (1918)
- Універсітэт Капенгагена (1920-1926, 1934-1943)
- Універсітэт Фрайбурга (1926-1934)
- Стакгольмскі ўніверсітэт (1943).
Калі падчас Другой сусветнай вайны германскія войскі ў красавіку 1940 акупавалі дацкую сталіцу Капенгаген, дэ Хевешы растварыў залатыя нобелеўскія медалі нямецкіх фізікаў Макса фон Лаўэ і Джэймса Франка ў царскай гарэлцы, каб схаваць іх ад нямецкіх акупантаў. Фон Лаўэ і Франк знаходзіліся ў апазіцыі да нацыянал-сацыялізму ў Германіі і даверылі свае медалі Нільсу Бору, каб прадухіліць канфіскацыю ў Германіі. Немцам прыняцце і нашэнне нобелеўскага медаля было забаронена пасля таго, як праціўнік нацыянал-сацыялізму Карл фон Асецкі ў 1935 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пасля заканчэння вайны дэ Хевешы экстрагаваў схаванае ў царскай гарэлцы золата і перадаў яго Шведскай каралеўскай акадэміі навук, якая вырабіла новыя медалі і перадала іх фон Лаўэ і Франку.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 George de Hevesy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Georg Charles von Hevesy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/de_hevesy.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Фрайбургу
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Постаці венгерскай хіміі
- Постаці радыебіялогіі
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Коплі