Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ
ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf
Міжнародная назва англ.: Heinrich Heine University Düsseldorf
Заснаваны 1965
Рэктар Аня Штайнбек[d]
Студэнты 37 473[1]
Размяшчэнне Дзюсельдорф
Сайт hhu.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ (ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюсельдорф.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1806 годзе Іаахім Мюрат распачаў спробы стварыць універсітэт у Дзюсельдорфе. Універсітэт быў фармальна створаны 12 снежня 1811 года ўказам Напалеона Банапарта. Пачатак вайны, аднак, прывёў да таго, што гэтая ідэя не была рэалізаваная.

У 1907 годзе з нагоды стварэння новай гарадской бальніцы была створана медыцынская акадэмія, якая была сканцэнтравана на навучанні лекараў і навуковай дзейнасці. У 1923 годзе ўстанова была перайменавана ў Дзюсельдорфскую медыцынскую акадэмію і пачала навучанне студэнтаў. У 1935 годзе акадэмія атрымала права прысвоіваць навуковую ступень доктара.

16 лістапада 1965 года ўрад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні медыцынскай акадэміі ва ўніверсітэт. У 1988 годзе сенат універсітэта прыняў рашэнне прысвоіць установе імя Генрыха Гейнэ.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Медыцынскі
  • Філасофскі
  • Матэматыка-прыродазнаўчы
  • Эканамічны
  • Юрыдычны

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]