Дзявочая гара (Мсціслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дзявочая гара
54°01′34″ пн. ш. 31°44′17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мсціслаў
Будаўніцтва 1-е тысячагоддзе да н.э.1-е тысячагоддзе н.э.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512В001058шыфр 512В001058

Дзявочая гара (Мсціслаў)
Дзявочая гара
Дзявочая гара

Дзявочая гара — узгорак у паўночнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці, размешчана на правым беразе р. Віхры[1], паміж вуліцамі Пралетарскай, Красіна і Пушкіна[2]. Высокі мыс займае гарадзішча, верагодна, помнік язычніцкага культу[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзявочая гара ў 1901 годзе

Узгорак узвышаецца над узроўнем ракі больш як на 10 м. Пляцоўка памерам 108 x 48 м умацавана па краі валам вышынёй каля 2,5 м. Адкрыў у 1893 г. Е. Р. Раманаў; абследавалі ў 1926 г. А. М. Ляўданскі i С. А. Дубінскі, у 1978 г. М. А. Ткачоў. Раскопкі праводзіў у 19591960 гг. Л. В. Аляксееў. Культурны пласт 0,6 м, верхняя частка яго ў старажытнасці была скапана для падсыпкі вала. У ім знойдзены матэрыялы бронзавага веку, кераміка днепра-дзвінскай i ранняга этапа зарубінецкай культур. Частка посуду пакрыта штрыхамі. Знойдзены сярэднелатэнская фібула, 2 грузікі дзякоўскага тыру, абломак касцяной восці, серп, серпападобны нож, касцяныя пацеркі, шкляныя бранзалеты, железныя наканечнікі стрэл 17 ст. i інш. Найбольш інтэнсіўнае жыццё на гарадзішчы існавала з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. да 1 ст. н.э. У 1217 стагоддзях выкарыстоўвалася як гарадзішча-сховішча для абароны мясцовага насельніцтва. Матэрыялы раскопак 19591960 гг. захоўваліся ў Інстытуце археалогіі АН СССР[3].

Пра гару захавалася паданне, што яна нібыта была насыпана дзяўчатамі, што, як і назва помніка, сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні-дзевы.У мацерыку выяўлена прамавугольная яма без знаходак і другая — неглыбокая і бясформенная каля ўнутранага падножжа вала, у якой знойдзена некалькі лобных ці цемянных касцей маленькага дзіцяці. Верагодна, гэта былі рэшткі ахвярапрынашэння. Магчыма выкарыстанне дзявочай гары як язычніцкага культавага помніка і ў жалезным веку і ў перыяд ранняга феадалізму[1].

Пра язычніцкі звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у 12 ст. і Кірыла Тураўскі. Дзіцячыя чарапы таксама былі выяўлены Бабінай гары пад Трахтэміравам ва Украіне, аднак, паводле меркаванняў археолага Б. А. Рыбакова, гэта гара хутчэй за ўсё была прысвечана не багіні-дзеве, а багіні ўраджаю і лёсу[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 ДЗЯВОЧАЯ ГАРА
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (2012)
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Э. М. Зайкоўскі. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]