Дзявочы вінаград
Дзявочы вінаград | |||||||||||||||||
![]() Дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Parthenocissus Planch. | |||||||||||||||||
|
Дзявочы вінаград[1], дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства Вінаградавыя (Vitaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia), дзявочы вінаград прымацаваны (Parthenocissus inserta), дзявочы вінаград трохвостраны (Parthenocissus tricuspidata).
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Дзявочы вінаград // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Девичий виноград — род Parthenocissus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus: Parthenocissus Planch. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Parthenocissus (англ.) // The Plant List