Дзявіца (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзявіца
Вусце Рака Сож
Даўжыня 16 км
Вадазбор 53 км²

Дзявіца — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰. Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Салтанаўка, вусце за 4,5 км на паўночны захад ад вёскі Загор′е. Прывусцевая дзялянка ў межах Кармянскага раёну. Асноўны прыток — рака Чарнаберка (злева). Па берагах і ў вадазборы расце лес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.