Дзягілі (возера)
Дзягілі | |
---|---|
Каардынаты: 54°54′34″ пн. ш. 27°04′48,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 183,8[1] м |
Даўжыня | 1,71 км |
Шырыня | 1,17 км |
Плошча | 1,37 км² |
Аб'ём | 0,00175 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,44 км |
Найбольшая глыбіня | 1,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,3 м |
Тып мінералізацыі | сярэднемінералізаваная |
Салёнасць | да 0,12 ‰ |
Празрыстасць | 1,7 м |
Дзя́гілі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Вузлянка, за 7 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Мядзел, каля вёскі Дзягілі.
Плошча возера складае 1,37 км².Даўжыня 1,71 км, найбольшая шырыня 1,17 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб′ём вады ў возеры 1,75 млн м³. Плошча вадазбору 4 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1 м (на поўначы да 7 м), параслі хмызняком, на поўначы участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Паўночныя берагі пясчаныя. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночнага берага — пяском. Пойма возера забалочаная. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1—1,2 м. 3 возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.
Водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г. Праверана. Стан мясцовасці адпавядае 1985 г.(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 183. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 4. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)