Дзядкі́ аптэчныя [3] [4] , Дзядкі звычайныя (Agrimonia eupatoria ) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia ) сямейства Ружавыя (Rosaceae ).
Дзядкі аптэчныя, рэпік[5] , дзядкі, дзядок, дзядкі-трава, смятаннік, сучкі, шчэрб[6] [7] .
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—125[3] см з прамым апушаным сцяблом . Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11)[3] зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі , жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі , залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас . Плод — арэшак . На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі[3] .
Еўрапейскі від. Расліны растуць у шыракалістых і шыракаліста-яловых лясах і на ўзлесках, у хмызняках, каля дарог.
Цвітуць у чэрвені —жніўні [3] .
Лекавыя расліны . Выкарыстоўваюцца ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, процізапаленчага і танізавальнага сродку[3] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ ім. Петруся Броўкі , 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
↑ Анненков Н. (руск.) бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927