Дзякоўская культура
Выгляд

Дзякоўская культура — культура фіна-ўгорскіх плямён, якія ў VII ст. да н.э. — V ст. н.э. жылі ў міжрэччы Волгі і Акі, у Верхнім Падзвінні, на Валдайскім узвышшы. Назву атрымала ад гарадзішча каля в. Дзякова (у межах Масквы). Насельніцтва жыло патрыярхальнымі сем’ямі ў наземных жытлах і паўзямлянках на гарадзішчах і паселішчах. Займалася жывёлагадоўляй, лядным земляробствам, паляваннем і рыбалоўствам, вырабляла жалезныя і касцяныя прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні. Кераміка слоікападобнай формы з тэкстыльнымі адбіткамі (адсюль іншая назва — культура тэкстыльнай керамікі) і арнаментам на верхняй частцы пасудзін. На тэрыторыі Беларусі найбольш даследаваныя помнікі: Заторны, Новы Болецк, Мямлі (Гарадоцкі раён) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзякоўская культура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).