Дзямідаў мост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзямідаў мост
Demidov Bridge (img2).jpg
Каардынаты: 59°55′43,41″ пн. ш. 30°18′55,61″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Адкрыццё 1835
Commons-logo.svg Дзямідаў мост на Вікісховішчы

Дзямідаў мост (руск.: Деми́дов мост) — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі востраў. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння. Мост перасякае канал па восі завулка Грыўцова (раней Дзямідаў завулак). Вышэй па цячэнні знаходзіцца Каменны мост, ніжэй — Сянны мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна (150 м) — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская».

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Мост названы ад Дзямідава завулка (цяпер завулка Грыўцова), у створы якога размешчаны. Першы мост, пабудаваны на гэтым месцы ў 1739 годзе, называўся Малым Саарскім, бо праз яго праходзіла дарога на Саарскую мызу (Царскае сяло). У 1844 годзе па ініцыятыве міністра фінансаў Я. Ф. Канкрына мост пачаў называцца Банкаўскім у сувязі з размяшчэннем яго паблізу будынка пазыковага банка. У 1893—1894 гадах гарадская дума разглядала пытанне аб перайменаванні моста (у тым ліку, у мост Пржэвальскага). Цяперашнюю назву мост атрымаў у 1895 годзе.